У Мінску ўсталёўваюць помнік Аляксандру Неўскаму
Помнік Аляксандру Неўскаму ў Калінінградзе, ілюстрацыйнае фота
У Мінску ідуць работы па ўстаноўцы помніка Аляксандру Неўскаму. Фатаграфія з месца падзей з'явілася ў сетцы: статуя ўжо на пастаменце, але побач яшчэ бачныя будаўнічая тэхніка і рабочыя. Помнік знаходзіцца на скрыжаванні Старавіленскага тракту і Нававіленскай вуліцы недалёка ад расійскай амбасады. Вышыня скульптуры з пастаментам складае 11 метраў.
Нагадаем, пра намер усталяваць у Мінску помнік рускаму князю яшчэ год таму заявіў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў на сустрэчы Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Пазней Грызлоў распавядаў, што ідэю падтрымаў Аляксандр Лукашэнка.
З Беларуссю Аляксандра Неўскага звязвае толькі тое, што яго жонкай была Аляксандра, дачка полацкага князя. Помнік Аляксандру Неўскаму, Аляксандры і іх сыну Васілю раней быў усталяваны ў Віцебску. Гэта адбылося ў 2016 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.