У Мінску з акна выпала двухгадовае дзіця
Хлопчык абапёрся на маскітную сетку
У Мінску з акна чацвёртага паверха выпала двухгадовае дзіця. Гэта адбылося ўчора ўвечары, распавялі ў Следчым камітэце. У пакоі было адчынена акно, хлопчык узлез на цацачны стол, затым на падаконнік. Там ён абапёрся на маскітную сетку і выпаў разам з ёй з акна чацвёртага паверха.
Дзіця ў бальніцы, урачы дыягнаставалі ў яго пераломы і ўдары. Следчыя ўстанавілі, што ён быў у пакоі разам з мамай. Але ў нейкі момант застаўся без нагляду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.