У Мінску з гандлёвага цэнтра "Сілуэт" эвакуявалі 600 чалавек

Эвакуяваныя з гандлёвага цэнтра

Эвакуяваныя з гандлёвага цэнтра / t.me/mchs112by/

У Мінску з гандлёвага цэнтра "Сілуэт" эвакуявалі 600 чалавек. У чацвер у памяшканні венткамеры паркінга ў яго будынку адбылося ўзгаранне. Маёмасць і абсталяванне гарэлі на плошчы каля 20 квадратных метраў. Узгаранне хутка ліквідавалі ратавальнікі. Ніхто з людзей не пацярпеў.

На вуліцу Веры Харужай прыязджала шмат адзінак спецтэхнікі, медыкі. Што стала прычынай узгарання, пакуль невядома.

Таксама ўзгаранне адбылося на тэрыторыі прадпрыемства "Белмедпрэпараты". На месцы працавалі 17 адзінак тэхнікі і 68 ратавальнікаў. Прычына здарэння пакуль невядомая.

У Мінску з гандлёвага цэнтра "Сілуэт" эвакуявалі 600 чалавек

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі