У Мінску за першыя два дні сакавіка сабралі 12 тысяч кубаметраў снегу

У Мінску за першыя два дні сакавіка сабралі 12 тысяч кубаметраў снегу

У Мінску з 1 сакавіка вывезлі каля 12 тысяч кубаметраў снегу. У гэты дзень пачаўся моцны снегапад і камунальныя службы пачалі працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, паведамляе БЕЛТА. У сталіцы працавала 825 адзінак снегаўборачнай тэхнікі і 871 прыборшчык тэрыторыі.

Асаблівую ўвагу надаюць расчышчэнню вулічна-дарожнай сеткі: праезнай часткі, тратуарам, мастам і пуцеправодам, прыпынкам і пешаходным пераходам.

Супрацьгалалёднай сумессю апрацоўваюць усе месцы з інтэнсіўным рухам транспарту і людзей, асабліва пад’ёмы і спускі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі