У Мінску затрымалі хлопца за тое, што ў жніўні 2020-га "стаяў на барыкадзе"
Барыкада на вуліцы Сурганава ў Мінску, жнівень 2020-га
У Мінску затрымалі хлопца за тое, што ў жніўні 2020-га "стаяў на барыкадзе". Што яму пагражае і дзе ён знаходзіцца, пакуль невядома.
Сілавікі апублікавалі відэа затрымання мінчука. На ім ён кажа, што "ўдзельнічаў у "масавых беспарадках" каля гандлёвага цэнтра "Рыга" па вуліцы Сурганава, стаяў на барыкадзе і трапіў на фотаздымак".
Маюцца на ўвазе паслявыбарчыя пратэсты, калі ў розных раёнах сталіцы былі пабудаваныя барыкады, адбываліся сутыкненні з сілавікамі. ГУБАЗіК называе пратэсты каля "Рыгі" "эпіцэнтрам масавых беспарадкаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.