У Мінску затрымалі ўдзельнікаў святочнага забегу Дзядоў Марозаў

Дзед Мароз / фота Еўрарадыё носіць ілюстрацыйны характар
Дзед Мароз / фота Еўрарадыё носіць ілюстрацыйны характар

У Мінску затрымалі ўдзельнікаў святочнага забегу Дзядоў Марозаў. Інцыдэнт адбыўся ў мікрараёне Серабранка, паведамляе "Свабода".

Сведкі затрымання кажуць, што прыехала 4 мікрааўтобуса сілавікоў, якія зладзілі "хапун" на вуліцах Васняцова і Райніса. Паведамляецца, што затрыманыя як мінімум дзве ўдзельніцы забегу.

Карыстальнікі сацсетак перадаюць пра некалькі акцый пратэсту ў сталіцы 26 снежня: людзі з нацыянальнай сімволікай былі заўважаныя ў Лошыцы, Шабанах і на вуліцы Маякоўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі