У Мінску затрымалі журналіста і фатографа Івана Мураўёва
У Мінску затрымалі журналіста і фатографа Івана Мураўёва.
Паведамляюць, што арыштоўваць яго прадстаўнікі Следчага камітэта з'явіліся ў "Кальянную №1" на вуліцы Карла Маркса, дзе Мураўёў з'яўляецца ўпраўляючым, піша "Наша Ніва".
Паводле папярэдніх звестак, вінавацяць яго па адным з "экстрэмісцкіх" артыкулаў.
У 2020-м Мураўёў паспеў пабываць на сутках — стаў выпадковай ахвярай выцягвання з машын.
Паведамляецца, што нядаўна ён ажаніўся з журналісткай СТБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.