У Мінску затрыманая сяброўка Каардынацыйнай рады Наталля Дуліна
Наталля Дуліна
У Мінску затрыманая сяброўка асноўнага складу Каардынацыйнай рады Наталля Дуліна. Пра гэта паведамляе телеграм-канал @rada_vision.
Дуліна — былая дацэнт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, адна з вядучых спецыялістаў Беларусі па італьянскай мове. Яна падтрымлівала страйк і студэнтаў. Да Кардынацыйнай рады далучылася ў лістападзе 2020 года. Заяўку ў пашыраны склад падала, калі яшчэ працавала выкладчыцай, "каб прыняць актыўны ўдзел у жыцці краіны і паказаць, што нас шмат".
"І я лічу, што таксама нешта павінна зрабіць, нейкім чынам працягваць ўносіць свой уклад у гэты рух", — казала яна пасля звальнення з універсітэта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.