У Мінску здзейсніла суіцыд 15-гадовая школьніца
Найхутчэй гэта было не спантаннае рашэнне (ілюстрацыйнае фота)
У Мінску здзейсніла суіцыд 15-гадовая школьніца. Увечары 9 студзеня яна скокнула з 19-га паверха. Як піша "Наша ніва", побач з месцам трагедыі апынуліся іншыя школьнікі, якія пачалі запісваць жартаўлівыя відэа на фоне цела на асфальце (потым яны з'явіліся ў чатах). Міліцыя ўжо знайшла тых, хто зрабіў і стаў распаўсюджваць відэа.
Вядома, што ў руцэ загінулай была перадсмяротная запіска. Перад суіцыдам дзесяцікласніца раздавала свае рэчы аднагодкам. Сябрам яна пераслала ўсе здымкі са свайго тэлефона.
Дзяўчына вучылася ў 61-й мінскай школе. Знаёмыя кажуць, што там у яе не было ніякіх праблем, як і няшчаснага кахання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.