У Мінску з'явіліся антыбеларускія і антыўкраінскія налепкі (фота)

Антыбеларускія і антыўкраінскія налепкі з'явіліся ў Мінску. На іх закрэслены герб "Пагоня" і ўкраінскі "Трызуб", стаіць подпіс — "Антымайдан". На іншай налепцы напісана "Падтрымліваем прызнанне Наваросіі", паведамляе Радыё Свабода.

Пра суполку "Антимайдан. Беларусь" стала вядома 12 кастрычніка пасля траплення ў сеціва іх заявы пра намер правесці ў Мінску з'езд сваіх прыхільнікаў. Галоўным ініцыятарам выступіў Іван Ус, сын былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Дзмітрыя Уса. З'езд, паводле Івана, адбыўся, але не з тым размахам, як чакалася. Цяпер у суполцы 1430 чалавек. Яна актыўна рэкламуе сябе і выпускае друкаваную прадукцыю, у якой выкарыстоўваюцца колеры "георгіеўскіх стужак".

Сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Уса збірае з’езд прыхільнікаў “рускага міра”

Дзмітрый Ус: З сынам пагавару — з’езду прыхільнікаў “рускай ідэі” не будзе

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі