У Навагрудскім раёне стрэліла кола пагрузчыка, загінуў механізатар
У Навагрудскім раёне стрэліла кола пагрузчыка, загінуў механізатар. Як інфармуе прэс-служба УСК па Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося ўдзень 7 сакавіка ў гаражы механічных майстэрняў. 50-гадовы мужчына рамантаваў пагрузчык і парушыў тэхніку бяспекі — перад зняццем з пагрузчыка шыны ён не спусціў з яе паветра. З-за гэтага яна стрэліла, дыск кола разбурыўся на часткі, якія траўмавалі іншага механізатара, які яму дапамагаў. 12 сакавіка ён памёр у бальніцы. Загінуламу было 53 гады.
Крымінальную справу распачалі па факце прычынення смерці па неасцярожнасці. Падазраваным па ёй праходзіць механізатар, які парушыў правілы бяспекі. Ён быў цвярозы, раней не меў праблем з законам. Праводзіцца судова-медыцынская экспертыза, дапытваюцца кіраўнікі і работнікі прадпрыемства.