У Наваполацку петарда патрапіла ў вока хлопчыку
У Наваполацку петарда патрапіла ў вока 10-гадоваму хлопчыку. Здарэнне адбылося ў нядзелю ўвечары. Дзіця запускала петарды разам са сваім бацькам, калі адбыўся няшчасны выпадак.
Як інфармуе прэс-служба МНС, з тэрмічным апёкам 1-2 ступені ніжняга павека левага вока дзіця шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу.
Здымак з архіву.