У некаторых гарадах казахскія сілавікі далучыліся да пратэстоўцаў

У некаторых гарадах казахскія сілавікі далучыліся да пратэстоўцаў

У Казахстане пратэстоўцы выходзяць на вуліцы ва ўсё большай колькасці гарадоў. Мітынгоўцы заўважаныя ў Кастанаі.

Тым часам улада абвясціла рэжым надзвычайнага становішча ў Мангістаўскай і Алмацінскай абласцях, а таксама Алматы. 

Тым часам у сацсетках з'явіліся кадры захопу акімата (мэрыі) у Алмаце. А каля ўрадавых будынкаў у гэтым горадзе з'явіліся блокпасты сіл Нацыянальнай гвардыі Казахстана. Мітынгоўцы зноў сцягваюцца ў цэнтр Алма-Аты. Там ідуць жорсткія сутычкі з сілавікамі, якія ўжываюць святлошумавыя гранаты, перадае КазТАГ.

У шэрагу гарадоў сілавікі ідуць па горадзе з пратэстоўцамі ў адной калоне. У Актобе, як паведамляюць, паліцыя заявіла, што не будзе дзейнічаць супраць народу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі