У Нью-Ёрку Макей пабачыў Ціханоўскую

Уладзімір Макей і іншыя члены дэлегацыі РБ у ААН / twitter.com/BelarusMID
Уладзімір Макей і іншыя члены дэлегацыі РБ у ААН / twitter.com/BelarusMID

Міністр замежных спраў РБ Уладзімір Макей і кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская амаль сутыкнуліся на выхадзе з будынка Генасамблеі ААН. Пра гэта "Нашай ніве" расказаў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

"Ён выходзіў з будынка разам з дэлегацыяй, — кажа Вячорка. — ...Ён пабачыў Ціханоўскую і прыспешыў крок. Мы яго паклікалі, але ён ужо збег".

У кулуарах Генасамблеі ААН Святлана Ціханоўская ўжо сустрэлася з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулой фон дэр Ляен, з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседай, прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай, з прэзідэнтам ПА АБСЕ Маргарэтай Сэдэрфельт, генеральным сакратаром Савета Еўропы Марыяй Пейчынавіч-Бурыч.

На пасяджэнні Саўбеза ААН падчас выступаў міністраў замежных спраў Макей спрабаваў даказаць, што Беларусі не "памагаты агрэсара", а ледзьве не "міратворац". "Беларусь ніколі не выступала за вайну. Але мы і не здраднікі!", — гаварыў ён. Уладзімір Макей заявіў, што беларускія салдаты не былі на тэрыторыі Украіны, але забыўся згадаць, што з Беларусі па краіне-суседцы ляцелі расійскія ракеты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі