"У памяшканні бомба": у Маскве сілавікі сарвалі спектакль пра падзеі ў Беларусі

Акцёры тэатра спрабуюць працягваць спектакль пра падзеі ў Беларусі на вуліцы / "Радыё Свабода"
Акцёры тэатра спрабуюць працягваць спектакль пра падзеі ў Беларусі на вуліцы / "Радыё Свабода"

У маскоўскім Театре.doc вечарам у суботу 1 траўня сілавікі сарвалі прэм'еру спектакля рэжысёра Сяргея Гіндзіліса "Суседзі". Спектакль прысвечаны падзеям жніўня 2020 года ў Беларусі, паведамляе "Радыё Свабода".

Праз паўгадзіны пасля пачатку спектакля ў залу ўвайшла паліцыя і паведаміла, што паступіў сігнал, што ў памяшканні тэатра закладзена бомба. Акцёрам і гледачам давялося пакінуць залу.

Акцёры працягнулі іграць п'есу на вуліцы. Але былі папярэджаныя паліцыяй, што разам з гледачамі могуць быць затрыманыя.

Разам з медыяпраектам "Август 2020" аўтары спектакля — а гэта і беларусы, і расіяне, — адабралі для п'есы гісторыі пацярпелых у Беларусі пасля выбараў.

"Урач, студэнтка, эмігрант, які вярнуўся ў гэтыя дні на радзіму, прадзюсар, актрыса, прыёмшчыца грузаў на Мінскім вакзале распавядаюць пра тое, што ім давялося перажыць летам 2020 года", — кажуць аўтары пра п'есу.

Спектакль створаны ў тэхніцы headphone verbatim (вербацім ў навушніках). У ім гледачы глядзяць на падзеі ў Беларусі вачыма іх непасрэдных удзельнікаў.

"Акцёр чуе ў навушніках голас героя і прайграе яго ў рэальным часе, што дазваляе забяспечыць максімальную ступень пэўнасці перадачы аповеду і інтанацыі" донара". Форма такога спектакля мяркуе адкрытасць і пастаяннае дапаўненне новымі матэрыяламі", — тлумачаць аўтары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі