У панядзелак — мокры снег і галалёдзіца
У бліжэйшыя суткі, 17 красавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На паўночна-ўсходняй палове краіны прагназуюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе мокрага снегу. Уначы і раніцай на дарогах будзе галалёдзіца.
Вецер будзе паўночна-заходні, умеркаваны.
Тэмпература паветра складзе 1-7 градусаў марозу ўначы, а ўдзень будзе 1-7 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
У сувязі з неспрыяльным надвор’ем Белгідрамет абвяшчае аранжавы ўзровень небяспекі.