У панядзелак прыйдуць начныя замаразкі, удзень будзе максімум +15

У панядзелак прыйдуць начныя замаразкі, удзень будзе максімум +15

У бліжэйшыя суткі, 23 верасня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі ў паўднёва-ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні, умеркаваны.

Уначы ў многіх раёнах Беларусі прагназуюцца замаразкі да -3, а месцамі будзе толькі 1-4 са знакам плюс. Удзень паветра прагрэецца максімум да 9-15 вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі