У парламенце Фінляндыі стварылі групу "За дэмакратычную Беларусь"

Парламент Фінляндыі

Парламент Фінляндыі / Reuters

У парламенце Фінляндыі стварылі групу "За дэмакратычную Беларусь". Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай па міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька. Фінляндыя стала 24-й краінай свету, дзе дзейнічае дэпутацкая міжфракцыйная група ў падтрымку Беларусі.

Падчас нядаўняй працоўнай паездкі ў Хельсінкі Ціханоўская і Лябедзька сустракаліся са спікерам фінскага парламента Юсі Хала-Аха. Тады і была дасягнута дамова аб стварэнні групы "За дэмакратычную Беларусь".

"Мы прамовілі некаторыя пункты супольнай працы: па першае — магчымасць стажыровак для маладых беларусаў у парламенце Фінляндыі, — кажа Анатоль Лябедзька. — Другі пункт — рэцэнзіі і прававая экспертыза праектаў законаў для новай Беларусі. Трэці пункт — супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях. Напрыканцы гэтага месяца ў Страсбургу адбудзецца разгляд і прыняцце рэзалюцыі па Беларусі. Яе рыхтуе менавіта кіраўнік фінскай групы "За дэмакратычную Беларусь" Кіма Кільюнен". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі