У Пастаўскім раёне расіянін абухом сякеры забіў жанчыну і напаў на паштальёна
У Пастаўскім раёне грамадзянін Расіі абухом сякеры забіў жанчыну, 1941 года нараджэння. Трагічнае здарэнне адбылося ўдзень у пятніцу ў вёсцы Баранавічы. Прэс-служба МУС адзначае, што 55-гадовы мужчына пайшоў на злачынства "з карысці". Таксама ён нанёс чэрапна-мазгавую траўму жыхарцы вёсцы Цешалава, яе шпіталізавалі.
БЕЛТА ўдакладняе, што пацярпелая — паштальёнка, якая прывезла пенсію. У бальніцу яе адвёз кіроўца Пастаўскага раённага вузла паштовай сувязі. Ён і выклікаў міліцыю. Зламысніка затрымалі. Ён нідзе не працуе, раней быў асуджаны за крадзеж. Як стала вядома, мужчына перыядычна наведваў пенсіянерку, нібыта, каб дапамагаць ёй па гаспадарцы.
Распачатая крымінальная справа, праводзіцца расследаванне.