У першы дзень зімы ў Беларусі чакаецца мокры снег, дождж, моцны вецер
У аўторак, 1 снежня, у Беларусі чакаецца мокры снег, дождж. У начныя гадзіны і раніцай месцамі магчымы галалёд. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер заходні, 4-9 метраў за секунду, з парывамі да 14-18 метраў.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, уначы прагназуецца ад 2 марозу да 3 цяпла, удзень — ад 0 да 5 градусаў вышэй за нуль.
Фота: ByMedia.net, БЕЛТА