У Полацку аштрафавалі прафсаюзных актывістаў

У Полацку аштрафавалі прафсаюзных актывістаў

У Полацкім раённым судзе 16 траўня разглядаліся адміністрацыйныя справы супраць намесніка старшыні Свабоднага прафсаюза беларускага Міколы Шараха і кіраўніка суполкі Свабоднага прафсаюза на вытворчым аб’яднанні “Полацк-Шкловалакно” Віктара Стукава. Абодвух вінавацілі ў несанкцыяваным пікеце, які адбыўся 28 красавіка. Судовыя паседжанні прызначылі ў адзін дзень і адзін час, піша праваабарончы сайт "Вясна".

За ўдзел у пікеце Віктара Стукава аштрафавалі на 5,25 мільёна рублёў. Міколу Шараха абвінавацілі ў несанкцыяванай акцыі, а таксама ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі — яго штраф склаў 6,3 мільёна рублёў.

Суддзя Ю. Коласава адхіліла хадатайніцтва Віктара Стукава, які прасіў спыніць працэс. Ён спасылаўся на тое, што пікет арганізоўваўся не ім і Мікалаем Шарахом, а пярвічнай арганізацыяй Свабоднага прафсаюза беларускага паводле рашэння калегіяльнага кіруючага органа. Сам жа Стукаў дзейнічаў як старшыня, падпарадкоўваючыся гэтаму рашэнню і Статуту. Суддзя не прыняла да ўвагі спасылку на 87-ю Канвенцыю Міжнароднай арганізацыі працы, згодна з якой дзяржавы-ўдзельніцы, у тым ліку і Рэспубліка Беларусь, абавязаліся ўстрымацца ад умяшальніцтва ў прафсаюзную дзейнасць. Па словах Стукава, згодна з гэтай Канвенцыяй ён меў права праводзіць прафсаюзнае мерапрыемства, прысвечанае прушэнню правоў супрацоўніка ААТ “Шкловалакно”, а нормы беларусскіх законаў, у тым ліку Закона аб масавых мерпрыемствах, не могуць супярэчыць ратыфікаваным міжнародным дамовам і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Дарэчы, апошні санкцыяваны пікет у Полацку Свабоднаму прафсаюзу беларускаму ўдалося правесці ў 2010 годзе. За 2012 прафсаюзнікі атрымалі сем адмоваў на свае заявы ад тады яшчэ Полацкага гарвыканкама.

Стукаў і Шарах маюць намер абскарджваць  рашэнне Полацкага раённага суда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі