У Полацку з-за скрынкі з кветкамі з вакзала эвакуявалі 30 чалавек
У Полацку з-за скрынкі з кветкамі з чыгуначнага вакзала эвакуявалі 30 чалавек. Здарэнне адбылося раніцай 30 кастрычніка. Скрынку заўважылі на другім паверсе будынка. На месца выклікалі сапёраў і кінолагаў з сабакамі, але нічога небяспечнага яны не знайшлі. У скрынцы былі толькі кветкі.
Праваахоўнікі праглядзелі запісы камер відэаназірання і высветлілі, што скрынку (яе памеры — 80 см на 20 см) на вакзале забыліся мужчына і жанчына, у якіх з сабой быў вялікі багаж. Адзначаецца, што здарэнне на вакзале на рух цягнікоў не паўплывала, інфармуе БЕЛТА.