У Польшчы беларускага апазіцыянера пасадзілі ў турму

Як паведамляе тэлеканал "Белсат", у сярэдзіне верасня раённы суд у польскім мястэчку Шчытна пастанавіў арыштаваць яго на два месяцы па падазрэнню ў падпале двух лецішчаў каля мястэчка Ядвабна. Нібыта, адзін мясцовы жыхар не аддаў яму грошай. Як высветлілася, адна з хатаў, што згарэла цалкам, належала грамадзяніну Беларусі. Гаспадаром другога дамка, знішчанага толькі часткова, быў паляк.



Панамароў застанецца пад вартаю да 13 снежня. Да канца лістапада працягнецца збор доказаў у ягонай справе.



Сяргей Панамароў жыў у Клецку. У 2010 годзе ён уцёк з Беларусі, дзе яго абвінавацілі ў паклёпе на чыноўнікаў, сярод якіх быў старшыня клецкага райвыканкаму. Падставай для абвінавачання сталіся публікацыі ў бюлетэні "Бойкі Клецк", які рэдагаваў і выдаваў Панамароў. У ліпені 2011-га Панамароў атрымаў статус уцекача і пашпарт — паводле Жэнеўскай канвенцыі пра статус уцекачоў, а таксама від на часовае жыхарства ў Польшчы. Па словах пракурора, калі беларускага апазіцыянера асудзяць, могуць забраць від на жыхарства.
 

Фота — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі