У Польшчы ў фуры беларускага кіроўцы знайшлі кантрабанду на $3 млн (фота, відэа)

У Польшчы ў фуры беларускага кіроўцы знайшлі кантрабанду на $3 млн (фота, відэа)

У Польшчы ў фуры беларускага кіроўцы знайшлі кантрабанду на амаль 3 млн долараў (каля 10 мільёнаў злотых). Грузавік спынілі недалёка ад польска-літоўскай мяжы. Паводле дакументаў ён перавозіў торф, аднак супрацоўнікі мытна-падатковай службы знайшлі ў фуры цыгарэты — 450 тысяч пачкаў. На іх не было польскіх акцызных марак.

Як інфармуе сайт podlaskie.kas.gov.pl, 34-гадовага кіроўцу затрымалі, яму ўжо выставілі абвінавачанне. Беларуса могуць асудзіць на тэрмін да 10 гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі