У працоўнай міграцыі ў Беларусь зацікаўлены Мінсельгасхарч — BELPOL

Мігранты ў Беларусі

Мігранты ў Беларусі / Reuters

У прыцягненні працоўнай міграцыі ў Беларусь вельмі зацікаўелнае Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Гэта вынікае з лістоў чыноўнікаў, якія рэдакцыя сайта "Зеркало" атрымала з дапамогай BELPOL.

Пра недастачу працоўных рук гаварыў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Мінскі гарадскі тэхнапарк 16 студзеня. Ён прапанаваў вырашаць праблему за кошт працоўнай міграцыі: запрашаць таджыкаў, узбекаў, казахаў, сірыйцаў, афганцаў, а таксама ўкраінцаў. Галоўнае, маўляў, каб былі кваліфікаваныя спецыялісты.

Як вынікае з лістоў, чыноўнікі Мінсельгасхарчу ў лістападзе 2024 года прасілі МЗС і МУС патлумачыць, з якіх краін лепш за ўсё прыцягваць работнікаў і як іх працаўладкоўваць. Ім рэкамендавалі такія краіны, як Арменія, Казахстан, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Азербайджан, Кыргызстан, Украіна. Варта заўважыць, што Сірыі і Афганістана ў гэтым спісе няма.

МЗС паведамляе Мінсельгасхарчу, што найцяжэй прыцягнуць людзей будзе з Расіі, дзе існуе "кадравы дэфіцыт у сельскай гаспадарцы". Другой складанай краінай называецца Туркменістан: хаця там ёсць "унутраныя эканамічныя складанасці, маштабны валютны крызіс, высокае беспрацоўе", але і нямала фактараў стрымання — "шматлікія галосныя і сакрэтныя" абмежаванні на выезд грамадзян з краіны, бюракратыя. Таксама там амаль няма агенцтваў па працаўладкаванні за мяжой.

Дарэчы, увосень 2024-га МУС заяўляла пра рост колькасці замежнікаў, якія едуць працаваць у Беларусь. Паведамлялася, што ад пачатку 2024-га ў нашу краіну прыехала больш за 21,5 тысячы замежнікаў. Гэта былі пераважна грамадзяне Туркменістана, Расіі, Кітая, Узбекістана і Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі