У Празе адкрыюць Офіс дэмакратычнай Беларусі

Святлана Ціханоўская і прэм'ер-міністр Чэхіі Пётр Фіял

Святлана Ціханоўская і прэм'ер-міністр Чэхіі Пётр Фіял / @tsikhanouskaya

У Празе да канца года адкрыецца Офіс дэмакратычнай Беларусі. Пра гэта ішла размова падчас сустрэчы на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці Святланы Ціханоўскай і прэм'ер-міністр Чэхіі Пятра Фіяла.

Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл падзякавала кіраўніцтву Чэшскай рэспублікі за дапамогу ў адкрыцці Офіса, а таксама за падтрымку стыпендыямі рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў. Ціханоўская казала пра неабходнасць адрозніваць беларусаў і рэжым, а таксама Беларусь і Расію. Яна таксама заклікала прэм'ера Чэхіі падтрымаць еўрапейскую перспектыву для нашай краіны.

Адзначым, што саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці (ЕПС) ладзіцца трэці раз. Стварэнне ЕПС было ініцыятывай французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона. Ён прапанаваў арганізаваць пляцоўку, дзе стратэгічныя пытанні абмяркоўваліся б кіраўніцтвам краін ЕС і еўрапейскіх дзяржаў, якія не з'яўляецца чальцамі Еўрасаюза. Гэтым разам на сустрэчу ў іспанскую Гранаду прыехала каля пяцідзесяці еўрапейскіх лідараў. Святлану Ціханоўскую запрасілі выступіць перад кіраўнікамі МЗС краін Еўрасаюза на тэму магчымай стратэгіі па Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі