У Расіі сямігадовыя хлопчыкі атрымалі позвы з ваенкамата (фота)
У Расіі ў Прыморскім краі тры сямігадовыя хлопчыкі атрымалі позвы з ваенкамата Усурыйска. Яны мусілі стаць на першапачатковы ўлік. Высветлілася, што адбылася тэхнічная памылка — гарадская бальніца перадала “некарэктныя дадзеныя”. Паводле іх атрымлівалася, што хлопчыкам не 7, а 16 ці 17 гадоў.
І хоць ваенкамат прызнаў памылку, ён не ўдакладніў, ці павінны хлопчыкі яго наведаць ці ў гэтым няма неабходнасці. Таму дзядуля аднаго з “прызыўнікоў” збіраецца з унукам-вучнем 2-га класа прыйсці ў ваенны камісарыят, інфармуе сайт vestiprim.ru.