У Расіі затрымалі сірыйцаў, якія нелегальна ехалі з Беларусі

У Расіі затрымалі сірыйцаў, якія нелегальна ехалі з Беларусі

У Смаленскай вобласці расійскія памежнікі затрымалі нелегальных мігрантаў, якія рухаліся з тэрыторыі Беларусі, піша smolnarod.ru.

У раёне населенага пункта Жанвіль Хіславіцкага раёна памежнікі спынілі аўтамабіль, у якім былі шэсць чалавек усходняй знешнасці. Выявілася, што расіянін на сваім аўто вёз чатырох сірыйцаў і аднаго егіпцянна. Усе яны перасеклі расійскую мяжу нелегальна.

Раней у раёне населенага пункта Чырвоная Горка памежнікі затрымалі яшчэ 14 нелегальных мігрантаў. Паведамляецца, што ўсе яны — грамадзяне рэспублік Сярэдняй Азіі. 

Раней на нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі скардзіліся Літва, Латвія і Польшча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі