У Рэчыцкім раёне аўтамабіль трапіў у Дняпро, загінулі два чалавекі

У Рэчыцкім раёне аўтамабіль трапіў у Дняпро, загінулі два чалавекі

У Рэчыцкім раёне аўтамабіль трапіў у Дняпро, загінулі два чалавекі. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ўвечары 14 лістапада. Вадзіцель “Audi 80” не саўладаў з кіраваннем, легкавік выляцеў з дарогі ў раку і патануў. Выратаваліся толькі двое пасажыраў (ва ўзросце 24 і 31 года), якія самастойна выбраліся з машыны (яны былі на заднім сядзенні) на бераг. А вось кіроўца і яшчэ адзін пасажыр загінулі (ім было 33 і 27 гадоў). Аўтамабіль з целамі загінулых з Дняпра дасталі ратавальнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі