У Рэчыцы двое мужчын з-за кінутай петарды збілі кампанію школьнікаў

У Рэчыцы двое мужчын з-за кінутай петарды збілі кампанію школьнікаў

У Рэчыцы двое мужчын з-за кінутай петарды збілі кампанію школьнікаў. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УСК па Гомельскай вобласці, 5 хлопцаў-дзевяцікласнікаў і 2 дзяўчыны з дзесятага класа знаходзіліся ў двары жылога дома. Міма іх ішлі двое нецвярозых мужчын. Нехта кінуў пад ногі мінакоў петарду. Мужчыны не паверылі, што школьнікі не вінаватыя і збілі хлопцаў. Пацярпелыя патэлефанавалі сваім бацькам, а тыя выклікалі нарад міліцыі.

Нецвярозых зламыснікаў затрымалі, па факце хуліганства, здзейсненага групай асоб, распачатая крымінальная справа. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі