У сераду амаль па ўсёй Беларусі моцныя дажджы і навальніцы

27 траўня на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца моцныя дажджы і навальніцы. Удзень у шэрагу раёнаў магчымы град. Вецер будзе паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночна-заходні, 4-9 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў. БЕЛТА адзначае, што ў некаторых раёнах магчымае шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 9-16 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — ад 11-13 цяпла на захадзе краіны да 26-28 градусаў на ўсходзе.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі