У сераду па поўдні Беларусі будзе да +23

У сераду па поўдні Беларусі будзе да +23

2 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет. 

Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты. 

Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да 14-20 са знакам "плюс", па поўдні краіны будзе да 23 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі