У Шумілінскім раёне аўтамабіль “Фіят” патануў разам з кіроўцам
У Шумілінскім раёне аўтамабіль “Фіят” патануў разам з кіроўцам. Здарэнне адбылося ўвечары 2 верасня. Вясковец са сваякамі і знаёмымі ў той дзень чысціў сажалку. Аўтамабіль з’ехаў у ваду ў той момант. Калі пад’ехаў да сажалкі. Ён быў нагружаны дровамі.
Выратаваць 31-гадовага мужчыну, які ў машыне знаходзіўся адзін, не ўдалося. Прызначаная судова-медыцынская і аўтатэхнічная экспертызы, паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.