У Швецыі апублікавалі фота невядомай падлодкі каля Стакгольма (фота)

Па звестках вайскоўцаў, субмарына па-ранейшаму не пакінула тэрытарыяльныя воды краіны. На фатаграфіі, якую паказаў адзін з кіраўнікоў пошукавай аперацыі контр-адмірал Андэрс Грэнстад, з вялікай адлегласці зняты нейкі аб'ект, які ўздымаецца над вадой ў невялікім заліве. Ці з'яўляецца гэты аб'ект падлодкай, у самім міністэрстве абароны сказаць не змаглі, перадае РБК

Грэнстад адзначыў, што на думку Мінабароны, гэты раён ўяўляе пэўную цікавасць для замежнай дзяржавы. Разам з тым контр-адмірал адмовіўся пацвердзіць паведамленні шведскіх СМІ, што вайскоўцы нібыта запеленгавалі сігнал бедства з расійскай падлодкі, перададзены ў Калінінград. 

Таксама вайскоўцы заявілі, што ў іх няма пакуль падставаў гаварыць пра дачыненне той ці іншай дзяржавы да інцыдэнту з парушэннем шведскіх тэрытарыяльных водаў. 

Мінабароны Расіі ў нядзелю абвергла паведамленне пра інцыдэнт з падводнай лодкай.

Фота — forsvarsmakten.se

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі