У Швецыі сёння пройдзе фінал конкурсу "Еўрабачанне-2013"
Беларуская спявачка Алёна Ланская выйдзе на сцэну пад восьмым нумарам.
Агулам у фінале на сцэну выйдуць 26 выканаўцаў - з Францыі, Літвы, Малдовы, Фінляндыі, Іспаніі, Бельгіі, Эстоніі, Беларусі, Мальты, Расіі, Нямеччыны, Арменіі, Нідэрландаў, Румыніі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Венгрыі, Даніі, Ісландыі, Азербайджана, Грэцыі, Украіны, Італіі, Нарвегіі, Грузіі ды Ірландыі. Гэта пераможцы двух паўфіналаў, а таксама прадстаўнікі краіны-гаспадыні Швецыі і краін -заснавальніц конкурсу — Францыі, Нямеччыны, Італіі, Іспаніі ды Вялікабрытаніі.
Галоўны пераможца конкурсу заваюе права на правядзенне "Еўрабачання-2014" у сваёй краіне.
Фота — ctv.by