У Сімферопалі захапілі будынкі парламента і ўрада Крыму

Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на лідара меджліса крымскіх татараў Рэфата Чубарава. Па яго словах, узброеныя людзі апранутыя ва ўніформу без апазнавальных знакаў.



Паводле іншых СМІ, усім супрацоўнікам Вярхоўнай Рады Крыма сёння абвясцілі выхадны. Над абодвума будынкамі ўзнятыя расійскія сцягі.



Перад уваходам у будынак парламента збудавалі барыкаду з падручных прадметаў (драўляныя паддоны, смеццевыя бакі і г.д.). Будынак ачэплены міліцыяй, але пакуль недастаткова шчыльна. У той жа час больш праваахоўнікаў сабралося каля будынку крымскага Савета міністраў. Міліцыя не прапускае людзей праходзіць побач з будынкам.



Фота — 27sev.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі