У сістэме Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі адбыліся кадравыя перастаноўкі
У сістэме Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі адбыліся кадравыя перастаноўкі. 28 сакавіка іх здзейсніў Аляксандр Лукашэнка, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Аднак яны не закранулі кіраўніцтва МУС.
Начальнікам Акадэміі МУС стаў Сяргей Дарошка. Дагэтуль ён быў кіраўніком галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Цяпер на гэтай пасадзе — Іван Кубракоў, дагэтуль — начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама. Гэтую пасаду зойме Міхаіл Грыб, які пераязджае ў Віцебск з Мінска, дзе быў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, узначальваў міліцыю грамадскай бяспецы.
БЕЛТА