У смерці Ігара Пцічкіна ў СІЗА ўлады шукаюць "наркатычны" след

Нагадаем, што ён заўчасна памёр пры нявысветленых абставінах 4 жніўня 2013 года ў мінскім СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.



Паводле афіцыйнай версіі, прычынай смерці стаў сардэчны прыступ. Аднак многія лічаць, што ён памёр пасля жорсткага збіцця ў СІЗА. Сваякоў і сяброў нябожчыка выклікаюць у Следчы камітэт Заводскага раёна сталіцы, паведамляе Радыё "Свабода".



У СІЗА на Валадарскага хлопец мусіў адбыць трохмесячны арышт за нецвярозае кіраванне аўтамабілем. Адбываць пакаранне ён прыйшоў сам. А праз 3 дні раптоўна памёр за кратамі. Пасьля смерці на целе Пцічкіна было шмат слядоў ад збіцця, гематомаў, драпінаў. Пасля пахавання родныя дамагліся эксгумацыі, якую правялі 4 снежня, і дадатковых экспертызаў. Прайшло ўжо амаль паўгода, але вынікаў дагэтуль няма, хоць крайнія тэрміны былі да 15 красавіка.



Маці загінулага хлопца, Жанну Пцічкіну, на мінулым тыдні выклікалі ў Заводскае ўпраўленне Сьледчага камітэту. Следчая Алеся Купрэйчык паведаміла жанчыне, што цяпер расследуецца крымінальная справа супраць Андрэя Н., які даў паказанні, што ў 2012 годзе наркотыкі яму прадаў Ігар Пцічкін.



Да следчага выклікаюць таксама сяброў Ігара Пцічкіна. Усе яны ў адзін голас заяўляюць, што Пцічкін ніколі сам не ўжываў наркотыкі і не мог іх прадаваць.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі