У Столінскім раёне ў старым кар'еры засыпала падлетка, ён загінуў
Кар'ер, дзе адбылося трагічнае здарэнне
У Столінскім раёне Брэсцкай вобласці ў старым кар'еры засыпала падлетка, ён загінуў. Як паведамляе міліцыя, трагічнае здарэнне адбылося ў чацвер каля аграгарадка Дубай. Двое хлопчыкаў ва ўзросце 11-12 гадоў купаліся ў вадаёме, які ўтварыўся на месцы старога пясчанага кар'ера. Пасля яны пайшлі да тунэлю, які капалі на працягу пяці дзён у пяшчаным схіле. Раптам пясок абваліўся і з галавой засыпаў аднаго з хлопчыкаў. Другі пабег у вёску па дапамогу.
Дарослыя, якія прыбеглі на месца здарэння, амаль адкапалі падлетка, калі зноў абрынуўся пясок. Калі яго нарэшце выцягнулі, было ўжо запозна. Медыкі, якія прыбылі на месца, праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак выратаваць дзіця не ўдалося. Яму было 11 гадоў, паведамляе СК.
Год таму падобны трагічны выпадак адбыўся ў Быхаве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.