У суботу ў Беларусі пройдуць дажджы з навальніцамі
У бліжэйшыя суткі, 19 верасня, у Беларусі будзе хмарна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы і моцныя дажджы.
Прагназуецца вецер пераменных напрамкаў — уначы слабы, удзень 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах парывы да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 18 градусаў. Удзень будзе 16-23 градуса вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе — плюс 24-29 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота: Bymedia