У Светлагорскім раёне знайшлі 1000-кілаграмовую бомбу (фота)
У Светлагорскім раёне знайшлі 1000-кілаграмовую асколачна-фугасную авіяцыйную бомбу. 13 снежня ў вёсцы Пясчаная Рудня яе адкапаў экскаватар. Месца ачапілі, выклікалі сапёраў з Бабруйска. Нямецкі боепрыпас часоў вайны ліквідавалі на спецыяльным палігоне, паведамляе сайт ranak.by.
Фота: ranak.by