У Светлагорску выхавальніцы дзіцячага садка пагражае тэрмін за недагляд

У Светлагорску выхавальніцы дзіцячага садка пагражае тэрмін за недагляд

У Светлагорску 28-гадовай выхавальніцы дзіцячага садка пагражае тэрмін за недагляд. У яе адносінах распачалі крымінальную справу. Артыкул — "неналежнае выкананне абавязкаў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя дзяцей" (ч. 1 арт. 165 КК).

Як інфармуе сайт ranak.by, заяву ў міліцыю напісала 24-гадовая жанчына. Паводле яе слоў, 4-гадовы сын атрымаў траўму ў дзіцячым садку. Выхавальніца не заўважыла, як ён адлучыўся ад групы і няўдала спрабаваў пералезці праз плот — упаў. Эксперт засведчыў, што хлопчык атрымаў "менш цяжкія траўмы".

Калі віну выхавальніцы дакажуць, ёй пагражае штраф, папраўчыя працы тэрмінам да 2 гадоў, ці абмежаванне волі — да 3 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі