У Свіслачы чыноўнікі, а сярод іх і Каранік, на асфальце гулялі ў баскетбол
У Свіслачы ў гарадскім парку на асфальце чыноўнікі гулялі ў баскетбол. Нечаканасці не адбылося: каманда Гродзенскага аблвыканкама на чале з старшынёй Уладзімірам Каранікам абыграла дружыну Свілацкага райвыканкама — 62:41. Каранік набраў 18 ачкоў і стаў самым выніковым гульцом, піша "Гродзенская праўда".
Таварыскі паядынак каментаваў Уладзімір Навіцкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.