У Свіслацкім раёне матацыкліст-бяспраўнік разбіўся разам з пасажырам
У Свіслацкім раёне двое маладых хлопцаў разбіліся на матацыкле. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ, дарожнае здарэнне адбылося 4 траўня каля 3-й гадзіны ночы на 10-м кіламетры дарогі Падароск — Поразава. За рулём матацыкла “Іж Планета 5” быў 21-гадовы мясцовы жыхар. Ён няправільна абраў хуткасць, таму матацыкл вынесла ў кювет.
У якасці пасажыра з ім ехаў хлопец 1993 года нараджэння. Кіроўца з пераломам ключыцы, а пасажыр — са зламаным пазваночнікам ды іншымі сур’ёзнымі пашкоджаннямі.
Вінаваты ў аварыі ніколі не меў правоў кіроўцы. У ДАІ адзначаюць, што ў 2016 годзе хлопца затрымлівалі за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.