У Тураве пасля заняткаў фізкультурай памерла 9-гадовая школьніца

У Тураве пасля заняткаў фізкультурай памерла 9-гадовая школьніца

Пасля ўроку фізкультуры ў Тураве Жыткавіцкага раёна Гомельшчыны памерла 9-гадовая дзяўчынка. Здарэнне адбылося 17 траўня ў мясцовай школе №2.

Паводле інфармацыі блогера, школьніца зранку скардзілася на дрэннае самапачуванне і болі ў жываце, але яе нібыта прымусілі разам з класам бегчы стометроўку на час. Пасля гэтага школьніцы стала настолькі кепска, што давялося выклікаць хуткую. Яна прыехала праз дзве гадзіны. 

Дырэктар школы Мікалай Дарошка пацвердзіў парталу TUT.by, што ў школе адбылася трагедыя. Па яго словах, дзяўчына памерла ўжо ў лякарні. Школьніцу характарызуюць як здаровае дзіця, якая не хварэла і на здароўе не скардзілася. 

"Усё здарылася падчас масавага спартыўнага мерапрыемства. Што залежала ад настаўнікаў і школы — было зроблена, хуткую выклікалі своечасова. Яна не траціла свядомасці, не падала — проста стала дрэнна. Нават у хуткай, калі яе везлі ў бальніцу, яна сядзела, а не ляжала", — дадаў дырэктар школы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі