У Турцыі яшчэ шукаюць чатырох беларусаў
Разбор завалаў у горадзе Кахраманмараш у Турцыі / Reuters
У Турцыі яшчэ шукаюць чатырох беларусаў. Яны не выходзяць на сувязь пасля нядаўніх землятрусаў, піша БЕЛТА са спасылкай на беларускае пасольства ў гэтай краіне. Сярод зніклых трое дзяцей. Двое з іх разам з маці жылі ў горадзе Кахраманмараш.
Тым часам памёр муж Аляксандры Акпінар — беларускі, якая пацярпела падчас землятрусу ў Турцыі. Іх маленькага сына дагэтуль шукаюць.
На тэрыторыі раёнаў Турцыі, якія пацярпелі ад землятрусаў, жыве 53 грамадзяніны Беларусі.
Колькасць загінулых падчас землятрусаў у Турцыі і Сірыі набліжаецца да 9 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.