У Варшаве пакажуць 16 новых беларускіх фільмаў

Гэта будзе ужо трэці фестываль беларускага кіно ў Варшаве, ці, дакладней “бульбашнага” кіно — пра што сведчыць правакацыйна-жартаўлівая назва “Bulbamovie”. Пачаўшыся як проста прагляд беларускіх фільмаў, фэст за апошнія два гады значна развіўся.
 
“Пасля першага фэсту мы баяліся, што нам не будзе чаго больш паказваць, таму што кінаіндустрыя ў Беларусі небагатая. — расказвае Еўрарадыё стваральнік фэсту “Bulbamovie”, паляк Януш Гаўрылюк. — Таму мы абвясцілі конкурс і… нечакана прыйшло каля 60 фільмаў! Гэты конкурс паказаў, што людзі недзе там робяць фільмы”.
 
У гэтым годзе, праўда, на конкурс прыслалі толькі каля 30 фільмаў, але і гэтага хапіла, каб выбраць патрэбныя 16.
 
“Гэта ўжо фільмы на значна лепшым тэхнічным узроўні і нашмат больш цікавыя, больш змястоўныя — зазначае Януш Гаўрылюк. — Гэтыя фільмы могуць зацікавіць як аматараў кіно, так і простага польскага гледача, які акрамя задавальнення ад фільма, хацеў бы даведацца больш пра краіну-суседку Беларусь”.
 
Па-за конкурснай праграмай будуць паказаныя фільмы “У тумане” — экранізацыя аднайменнай аповесці Васіля Быкава, фільм ад беларускіх анархістаў “Goodbye бацька”, дыпломная праца Аляксандра Kанановіча “Kолер кахання”, фільм пра дзяржаўную ідэалогію “Шчыт Айчыны”, скандальны блокбастар “Жыве Беларусь” і нямое кіно “Кастусь Каліноўскі” пад фартэпіянныя пасажы ад Сяргея Пукста.
 
Разбавяць кінапрагляды канцэрты ад гуртоў Akute і No Logo ды… масавае паяданне бульбы. 
 
19 кастрычніка, субота
Месца: Кінатэатр "LUNA", Marszałkowska 28, Варшава, Польшча
9:00–13:00 Mайстар-класс
12:15–18:15 Паказ конкурсных фільмаў
18:15–19:00 Kалектыўнае спажыванне бульбы
19:00–19:30 Aбвяшчэнне пераможцаў конкурснай часткі. Уручэнне статуэтак і ўзнагарод.
20:00 "У Тумане" (2012), рэж. Сяргей Лазніца, 127 хв.
 
21:00 Kанцэрт Akute, No Logo
Месца: Цэнтральны дом культуры, вул. Буракоўска, 12, Варшава, Польшча
 
20 кастрычніка (нядзeля)
Месца: Кінатэатр "LUNA", вул. Маршалкоўскa 28, Варшава, Польшча
10:00–14:00 Mайстар-класс
14:00 "Goodbye бацька" (2004), рэж. Павел Kанавальчык, 20 хв.
14:25 "Kолер кахання" (2004), рэж. Aляксандр Kанановіч, 20 хв.
15:00 "Шчыт Айчыны" (2007), рэж. Дзяніс Скварцоў, 80 хв.
16:30 "Жыве Беларусь" (2012), рэж. Kшыштаф Лукашэвіч, 101 хв. 
20:00 "Кастусь Каліноўскі" (1927), рэж. Уладзімiр Гардзін, 39 хв.
(з жывой музыкай у выкананні Сяргея Пукста)
 
У фае кiнaтэатра "LUNA" фотавыстава Юліі Цяльпук "Людзі Bulbamovie — беларускае кіно гэта...?"
Уваход на ўсе мерапрыемствы “Bulbamovie” вольны.
 
Фота: bulbamovie.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі