У Варшаве сёння абмяркуюць пытанні крымскага крызісу
Адбудзецца гэта падчас перамоваў прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска і канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель.
Напярэдадні Меркель жорстка выказалася пра дзеянні Расіі ва ўкраінскім Крыме. Яна назвала іх анэксіяй і выказалася за рашучыя дзеянні Еўропы. Як вядома, новыя санкцыі Еўрасаюза супраць Расіі пачнуць дзейнічаць 18 сакавіка.
Сёння ж у Вашынгтоне адбудзецца сустрэча прэм'ер-міністра Украіны Арсеня Яцанюка з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Баракам Абамам.
Фота з сацыяльных сетак