У Віцебскім раёне асуджаных на "хатнюю хімію" адправілі збіраць камяні
На полі агракомплексу "Яновічы"
У Віцебскім раёне асуджаных на "хатнюю хімію", а таксама тых, хто вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, адправілі збіраць камяні. Працавалі яны на палях агракомплексу "Яновічы". Газета міліцыі адзначае, што такім чынам гэтыя людзі "атрымалі магчымасць зрабіць свой унёсак у агульную справу".
Відаць, падобая практыка апошнім часам актыўна выкарыстоўваецца па ўсёй краіне. Вядома, што ў пачатку красавіка 20 асуджаных на "хатнюю хімію" працавалі на палях у Мінскім раёне.
Збор камянёў у Беларусі ідзе з сакавіка, калі Аляксандр Лукашэнка прылятаў у Ашмянскі раён на верталёце і вельмі абураўся, што палі засеялі, але перад гэтым не прыбралі камяні. На палі адправілі вайскоўцаў, студэнтаў, школьнікаў, чыноўнікаў, працаўнікоў прадпрыемстваў, устаноў адукацыі і культуры, нават хакеістаў. Пакуль невядома, які адсотак прыбраных ад камянёў палёў чыноўнікі назавуць Лукашэнку, але наўрад ці менш за 90-95%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.