У Віцебску аўтамабіль урэзаўся ў дом, загінула 29-гадовая жанчына

У Віцебску аўтамабіль урэзаўся ў дом, загінула 29-гадовая жанчына

У Віцебску 29-гадовая жанчына, у якой не было правоў кіроўцы, учыніла дарожна-транспартнае здарэнне. 27 сакавіка пасля 23-й гадзіны на аўтамабілі "Дачыя Сандэра" яна ехала па вуліцы Леніна ў накірунку плошчы Свабоды і не саўладала з кіраваннем. Адбылося сутыкненне з прыпаркаваным аўтамабілем "Фольксваген Пасат", пасля чаго "Дачыя" выехала на тратуар і ўрэзалася ў дом. Кіроўца загінула. Ратавальнікі дэблакавалі 38-гадовага пасажыра, якога шпіталізавалі. Праводзіцца разбіральніцтва, інфармуе БЕЛТА.

Прэс-служба МУС адзначае, што загінулая і яе пасажыр нідзе не працавалі. Абодва — мясцовыя жыхары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі